Папа зацвердзіў тэмы Сусветнага і дыяцэзіяльных Дзён моладзі | Друк |
Святы Айцец
07.11.2013 16:36

Папа Францішак зацвердзіў тэму Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г. Гэта будуць словы з Евангелля паводле Мацвея: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць” (Мц 5, 7). Акрамя таго, Пантыфік зацвердзіў тэмы дыяцэзіяльных Дзён моладзі, якія будуць папярэднічаць сусветнаму форуму.

Тэмы дыяцэзіяльных Дзён моладзі таксама паходзяць з Нагорнай пропаведзі Езуса: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае” (Мц 5, 3) – на 2014 г. і “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8) – на 2015 г.

Яшчэ на заканчэнне Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра Святы Айцец заклікаў моладзь перачытаць евангельскія благаслаўленні і зрабіць іх “праграмай свайго жыцця”.

Паводле інфармацыі “Каталіцкага пілігрымковага цэнтра”, які спасылаецца на арцыбіскупа Кракаўскага кардынала Станіслава Дзівіша, Сусветны дзень моладзі пройдзе з 25 ліпеня па 1 жніўня 2016 г.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by