Святы Айцец прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Расіі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
08.11.2013 11:29 |
25 лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
13 сакавіка 2007 г. Уладзімір Пуцін сустракаўся з Папам Бэнэдыктам XVI. Падчас сустрэчы адзначаліся “сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Расійскай Федэрацыяй”, і ўзаемнае жаданне паглыбляць іх, асабліва праз ініцыятывы “культурнага характару”.
Бэнэдыкт XVI і Уладзімір Пуцін абмяркоўвалі таксама адносіны паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам, міжнародныя пытанні з асаблівай увагай да Блізкага Усходу, праблемы экстрэмізму і неталерантнасці. Было выказана згоднае меркаванне адносна неабходнасці спрыяння мірнаму вырашэнню канфліктаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|