Папа ў прадмове да кнігі кардынала Бэртонэ: ватыканская дыпламатыя можа шмат зрабіць на шляху да глабальнага дабра |
| Друк | |
Святы Айцец
|
12.11.2013 12:21 |
Несправядлівасці і крызісы ў глабалізаваным свеце патрабуюць “новай дыпламатыі”, якая мае на мэце карысць усіх дзяржаў і народаў, — на гэта звяртае ўвагу Папа Францішак у прадмове да кнігі свайго былога Дзяржсакратара кардынала Тарчызіо Бэртонэ “Папская дыпламатыя ў глабалізаваным свеце”.
Па словах Святога Айца, ватыканская дыпламатыя з яе хрысціянскімі каштоўнасцямі можа шмат зрабіць на шляху да глабальнага дабра. У адносінах паміж дзяржавамі, адзначае Папа, нельга абмяжоўвацца толькі прагматыкай — дыпламатыя павінна разумецца як служэнне народам, а не як інструмент для асабістых інтарэсаў.
Пантыфік дадае, што ў той час, як у глабалізаваным свеце знікаюць межы, чалавецтва працягвае змагацца з бар’ерамі нізкага ўзроўню развіцця, гонкі ўзбраенняў, парушэння правоў чалавека і дыскрымінацыі; і недастаткова пазбягаць несправядлівасці — трэба спрыяць справядлівасці.
Папа адзначыў працу кардынала Бэртонэ, якая, з вялікай аддачай і высокім культурным і інтэлектуальным узроўнем, была накіравана на фарміраванне адносін Святога Пасаду з дзяржавамі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|