Папа заклікаў маліцца за ахвяр у Сірыі і пацярпелых ад тайфуну на Філіпінах | Друк |
Святы Айцец
13.11.2013 14:17

Святы Айцец заклікаў да малітвы за ахвяр насілля ў Сірыі і пацярпелых ад тайфуну на Філіпінах. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 13 лістапада Папа адзначыў, што з вялікім болем прыняў навіну аб трагедыі ў Дамаску, дзе 11 лістапада падчас мінамётнага абстрэлу загінулі дзеці, якія вярталіся са школы, і шафёр школьнага аўтобуса, многія атрымалі раненні.

“Памолімся, каб такія трагедыі больш не здараліся!” — сказаў Пантыфік.

Таксама Папа запрасіў да малітвы і аб’яднання намаганняў для дапамогі “братам і сёстрам з Філіпін”, якія пацярпелі ад моцнага тайфуну. Пантыфік заклікаў кожнага прыняць удзел у гэтым змаганні за жыццё.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by