Папа Францішак: у народа, які не паважае бабуль і дзядуляў, няма будучыні |
| Друк | |
Святы Айцец
|
20.11.2013 15:21 |
У народа, які «не паважае бабуль і дзядуляў», няма будучыні, адзначыў Папа Францішак, каментуючы гісторыю біблійнага Элеязара, «чалавека ўжо сталага ўзросту», які абраў мучаніцкую смерць, каб даць сведчанне веры ў сапраўднага Бога для моладзі.
Святы Айцец адзначыў «паслядоўнасць веры» і высакароднасць пажылых асобаў, якія перажываюць сваю веру па прыкладу Элеязара. «Мы жывём у такі час, калі з пажылымі людзьмі не лічацца», — заўважыў з жалем Пантыфік і нагадаў, што менавіта старэйшыя асобы з’яўляюцца носьбітамі гісторыі, спадчыны і веры. Папа параўнаў іх з добрым старым віном, у якога ёсць унутраная сіла і высакароднасць. Сапраўды, прызнаў Святы Айцец, старасць можа быць цяжарам для акружаючых, але мудрасць, якую яна нясе з сабой, кампенсуе ўсе складанасці.
Папа ўзгадаў «многіх пажылых людзей, якія знаходзяцца ў дамах састарэлых». Ён заклікаў маліцца за бабуль і дзядуляў, «якія часта адыгрывалі гераічную ролю ў перадачы веры ў часы пераследаў». Пантыфік нагадаў пра абавязак захоўваць Чацвёрты запавет – «запавет міласэрнасці», заклік ставіцца са спачуваннем да нашых продкаў, слухаць і шанаваць іх.
|