Папа перадаў вернікам сваю першую Апостальскую адгартацыю |
| Друк | |
Святы Айцец
|
24.11.2013 16:04 |
На заканчэнне Эўхарыстыі 24 лістапада Папа Францішак перадаў вернікам сваю першую Апостальскую адгартацыю “Evangelii gaudium” („Радасць Евангелля”). Яе публікацыя была прымеркавана да заканчэння Года веры.
У якасці прадстаўнікоў Народа Божага экзэмпляры дакумента з рук Пантыфіка атрымалі некаторыя біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі.
Адгартацыя з’яўляецца вынікам сесіі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, якая прайшла ў Рыме 7-28 кастрычніка 2012 г.
Афіцыйная прэзентацыя дакумента адбудзецца 26 лістапада ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы ў прысутнасці журналістаў з розных краін свету. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|