Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Расіі | | Друк | |
Святы Айцец |
26.11.2013 12:19 |
![]() Падчас сустрэчы расійскі лідар прывітаў Святога Айца і перадаў яму ікону Маці Божай Уладзімірскай а потым сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Апостальскай Сталіцы П’етро Паралінам. У ходзе размовы з Папам Францішкам, як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, было выказана задавальненне ад добрага стану двухбаковых адносінаў. У гэтым кантэксце ўзгадвалася роля каталіцкай супольнасці ў Расіі, адзначаўся яе важны ўклад у развіццё грамадства. У цэнтры размовы была сітуацыя хрысціян на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі. У сувязі з гэтым Уладзімір Пуцін выказаў падзяку за ліст, які Святы Айцец накіраваў яму з нагоды саміта G-20, што праводзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Падкрэслівалася настойлівая неабходнасць, каб спыніць насілле і аказаць неабходную гуманітарную дапамогу жыхарам, а таксама садзейнічаць канкрэтным ініцыятывам па мірнаму ўрэгуляванню канфліктаў. Паводле wiara.pl. (AYU)
|