Першая сустрэча Папы Францішка з прыёрам супольнасці Тэзэ | Друк |
Святы Айцец
29.11.2013 13:02

Брат Алоіз быў прыняты Папам Францішкам у Ватыкане. Гэта была першая прыватная аўдыенцыя прыёра супольнасці Тэзэ ў новага Папы. Папа Францішак запэўніў пра сваю глыбокую павагу да Брата Ражэ, заснавальніка cупольнасці Тэзэ, і заклікаў cупольнасць для працягу свайго годнага шляху.

 Брат Алоіз размаўляў з Папам пра сустрэчы з маладымі людзьмі ў Тэзэ і пра пілігрымку даверу, на якую cупольнасць запрашае моладзь з ўсіх кантынентаў. Ён таксама адзначыў экуменічныя пошукі Тэзэ, падкрэсліўшы, што ужо праз хрост адбываецца аб’яднанне ўсіх хрысціянаў.

Брата Алоіза штогод прымаў Бэнэдыкт XVI, а раней Брат Ражэ штогод накіроўваўся ў Рым, каб сустрэцца з Папам Янам XXIII і Паўлам VI і Янам Паўлам II.

Паводле wiara.pl, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by