Папа сустрэўся з прэм’ер-міністрам Ізраіля | Друк |
Святы Айцец
03.12.2013 12:23

2 снежня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Біньяміна Нетаньяху, прэм’ер-міністра Дзяржавы Ізраіль. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці арцыбіскупам Пьетро Паралінам.

Падчас размоў увага была засяроджана на складанай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі на Блізкім Усходзе, з асаблівым акцэнтам на аднаўленне перамоў паміж ізраільцянамі і палесцінцамі. Была выказана надзея, што справядлівае і трывалае ўрэгуляванне канфлікту будзе дасягнута як мага хутчэй.

Гаворка ішла таксама пра планы Папы Францішка наведаць Святую Зямлю.

Былі абмеркаваны пытанні наконт адносін паміж органамі дзяржаўнай улады і мясцовымі каталіцкімі супольнасцямі, а таксама паміж Дзяржавай Ізраіль і Святым Пасадам, і выказана надзея, што пагадненне, якое рыхтуецца, можа быць падпісана ў хуткім часе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by