Папа заклікаў маліцца за манахінь, выкрадзеных у Сірыі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
04.12.2013 13:33 |
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 4 снежня Папа Францішак заклікаў маліцца ў інтэнцыі пяці праваслаўных манахінь, выкрадзеных баевікамі ў Сірыі. 2 снежня тэрарысты напалі на праваслаўны манастыр св. Тэклы ў мястэчку Маалула недалёка ад Дамаска.
Баевікі разбурылі частку манастыра і выкралі пяць манахінь, грамадзянак Сірыі і Лівана. Да сённяшняга дня іх месца знаходжання застаецца невядомым.
“Памолімся за гэтых сясцёр і за ўсіх, хто быў выкрадзены падчас трываючага канфлікту. Працягнем маліцца і дзейнічаць разам на карысць міру”, - заклікаў Святы Айцец. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|