Амерыканскі часопіс «Time» назваў Папу Францішка «Чалавекам года» | Друк |
Святы Айцец
12.12.2013 11:02

Уплывовы амерыканскі часопіс “Time” назваў Папу Францішка “Чалавекам года”. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі лічыць станоўчым знакам, што адна з самых прэстыжных узнагарод міжнароднай прэсы надаецца таму, хто абвяшчае духоўныя, рэлігійныя і маральныя каштоўнасці ў свеце, спрыяе міру і большай справядлівасці.

Па словах святара, Папа не імкнецца да славы і поспеху, бо гэта яго служэнне – абвяшчаць Евангелле Божай любові ўсім.

“Калі гэта прыцягвае людзей і дае ім надзею, Папа шчаслівы”, - сказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы і дадаў, што званне “Чалавек года” азначае, што многія зразумелі – прынамсі ўскосна – гэтае пасланне.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by