Баварскія пілігрымы падаравалі Пантыфіку ёлку для плошчы Св.Пятра |
| Друк | |
Святы Айцец
|
13.12.2013 15:01 |
13 снежня ўвечары на плошчы св. Пятра адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнай ёлкі і «прэм’ернае» уключэнне ілюмінацыі на ёй. У першай палове дня папа Францішак сустрэўся з вялікай баварскай дэлегацыяй, якая прыбыла на гэту ўрачыстую цырымонію. Святочнае дрэва сёлета было ахвяравана Пантыфіку ўладамі і жыхарамі нямецкага горада Вальдмюнхен.
Гэты жэст Святы Айцец успрыняў, як знак духоўнай блізкасць і сяброўства, якія звязваюць Германію, асабліва Баварыю, і Святы Пасад. Ён паабяцаў малітву за хрысціянскія супольнасці ў краіне і ўвесь нямецкі народ і пажадаў, каб яны сустрэлі Божае Нараджэнне са спакоем Пана ў сэрцы.
Францішак нагадаў, што Езус і сёння працягвае развейваць цемру памылак і грахоў, каб прынесці чалавецтву радасць Божага спакою, знакам і напамінам чаго з’яўляецца святочная ёлка. Святы Айцец пажадаў баварскім пілігрымам добрага Божага Нараджэння і адкрытасці на святло ісціны Хрыста, які нарадзіўся для кожнага. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,(AYU)
|