Папа зрабіў падарунак рымскім беднякам | Друк |
Святы Айцец
14.12.2013 16:57

Папа Францішак зрабіў падарунак рымскім беднякам і бяздомным. У бліжэйшыя дні, з нагоды Божага Нараджэння, арцыбіскуп Конрад Краеўскі ад імя Святога Айца ўручыць ім канверты, якія можна будзе выкарыстаць, каб даслаць святочныя віншаванні родным і блізкім.

На кожным канверце ўжо наклеена паштовая марка Ватыканскай пошты. Людзям, якія іх атрымаюць, застаецца толькі запоўніць адрас і ўкінуць канверт у паштовую скрынку.

2 тысячы канвертаў будуць размеркаваны ў месцах, дзе рымскім беднякам раздаецца ежа. Гэтым зоймуцца Сёстры Маці Тэрэзы з Калькуты і валанцёры. У канверт будуць укладзены святочны абразок з подпісам Папы, тэлефонная карта і білет на метро.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by