17 снежня — магчымасць павіншаваць з днём нараджэння Папу Францішка ў твітары |
| Друк | |
Святы Айцец
|
17.12.2013 14:56 |
Папа Францішак адзначае дзень нараджэння. Хорхе Марыё Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 года. Нагоду павіншаваць Пантыфіка маюць у гэты дзень усе карыстальнікі твітара.
Як паведамляецца на старонцы беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а. Гульерма Орціс, езуіт, які ведае Пантыфіка з 1977 года, сказаў: «Вядома, у дзень нараджэння асоба знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, але духоўны прынцып Святога Айца — ніколі не быць у цэнтры!»
Не жадаючы быць у цэнтры ўвагі людзей, Папа Францішак тым не менш заўсёды побач з людзьмі, якія адчуваюць яго прысутнасць і ў твітары, яго адкрытасць на сучасны свет і сучаснага чалавека, яго дыялог са светам. (AYU)
|