Папа прыняў рашэнні ў кананізацыйных і беатыфікацыйных справах | | Друк | |
Святы Айцец |
18.12.2013 15:38 |
Пантыфік прызнаў таксама гераічнасць цнотаў Слугі Божага Ежы Цясельскага, сябра бл. Яна Паўла II. Свецкі католік, інжынер-будаўнік, прафесар Кракаўскага палітэхнічнага ўніверсітэта загінуў разам з двума сваімі дзецьмі у 1970 г. падчас крушэння судна на Ніле ў Судане. Ежы Цясельскі прымаў актыўны ўдзел у студэнцкім душпастырстве ў Кракаве, дзе і пасябраваў з кс. Каралем Вайтылам. Яго беатыфікацыйны працэс трывае з 1985 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |