Агульныя аўдыенцыі Папы Францішка наведалі больш за 1,5 млн чалавек | Друк |
Святы Айцец
19.12.2013 13:24

Агульная аўдыенцыя 18 снежня была 30-й і апошняй у гэтым годзе для Папы Францішка. На падставе квіткоў, якія распаўсюдзіла за гэты час Прэфектура Папскага Дому, можна сцвердзіць, што аўдыенцыі з удзелам Пантыфіка ад 27 сакавіка наведалі больш за 1,5 млн чалавек.

Да гэтай лічбы неабходна дадаць вернікаў, якія спантанна прымалі ўдзел у іх, знаходзячыся за межамі плошчы св. Пятра.

Самай шматлікай стала агульная аўдыенцыя 29 мая, на якую сабралася 90 тысяч чалавек. У сярэднім на сустрэчы са Святым Айцом кожную сераду збіралася каля 50 тысяч чалавек.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by