Пантыфік да дзяцей: сапраўдны хрысціянін – той, хто гатовы працягнуць руку дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу | Друк |
Святы Айцец
21.12.2013 00:02

20 снежня Папа Францішак сустрэўся з дзецьмі італьянскага аддзялення руху “Каталіцкая акцыя”. “Нараджэнне Езуса – не байка! Гэта рэальная гісторыя, якая адбылася ў Бэтлееме дзве тысячы гадоў таму”, - падкрэсліў Святы Айцец, звяртаючыся да дзяцей.

Папа дадаў, што маленькі Езус “дэманструе вернасць і пяшчоту бязмежнай любові, якой Бог акружае кожнага з нас”. Пантыфік нагадаў дзецям, што Езус любіць іх і “хоча сябраваць”.

Святы Айцец заклікаў несці радасць Божага Нараджэння дадому, у касцёл, школу, сябрам і нагадаў, што сапраўдны хрысціянін – той, хто гатовы працягнуць руку дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу, хто не асуджае іншых, а моліцца за іх.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by