Папа запрасіў вернікаў Рыма на Імшы, якія цэлебруе ў Доме св. Марты | Друк |
Святы Айцец
27.12.2013 15:19

Папа Францішак жадае сустрэцца з вернікамі ўсіх парафій Рыма. Пачынаючы са студзеня 2014 г. пробашчы парафій Рымскай дыяцэзіі змогуць падаваць заяўкі на ўдзел у ранішняй Эўхарыстыі з Пантыфікам, якую ён цэлебруе амаль штодзённа ў капліцы Дома св. Марты.

Да гэтага часу ў ранішняй літургіі з Папам галоўным чынам прымалі ўдзел супрацоўнікі розных ватыканскіх структур. У сувязі з тым, што Святы Айцец не зможа наведаць усе парафіі Рыма, ён вырашыў даць магчымасць прыняць удзел у Імшах разам з ім прынамсі невялікім групам прадстаўнікоў кожнай з рымскіх парафій.

Групы будуць налічваць каля 25 чалавек.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by