Святы Айцец памаліўся за сем’і | Друк |
Святы Айцец
29.12.2013 15:01

29 снежня, у свята Святой Сям’і, пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак прамовіў малітву за сем’і, якую склаў асабіста. Пантыфік нагадаў таксама, што наступны Сінод Біскупаў будзе прысвечаны пытанням сям’і.

“Жадаю даверыць Езусу, Марыі і Юзафу гэтую сінадальную працу, молячыся за сем’і ва ўсім свеце”, - сказаў Папа і заклікаў вернікаў духоўна далучыцца да яго малітвы. Звяртаючыся да Святой Сям’і, Пантыфік папрасіў дапамагчы “зрабіць таксама нашы сем’і месцамі адзінства і вячэрнікамі малітвы, аўтэнтычнымі школамі Евангелля і маленькімі хатнімі Касцёламі”. “Святая Сям’я з Назарэта, няхай ніколі больш у сем’ях не будзе насілля, закрытасці і падзелаў; а тыя, хто былі паранены ці абражаны, няхай хутка спазнаюць суцяшэнне і аздараўленне”, - сказаў Папа.

Акрамя таго, Пантыфік памаліўся, каб будучы Сінод Біскупаў дапамог абудзіць ва ўсіх усведамленне сакральнага і непарушнага характару сям’і, яе прыгажосці ў задуме Божай.

Напрыканцы Папа прывітаў вернікаў з Назарэта, Ларэта і Барселоны, якія злучыліся з плошчай св. Пятра з дапамогай тэлемосту.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by