Мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка ў Ватыкане наведала больш за 6 мільёнаў чалавек |
| Друк | |
Святы Айцец
|
03.01.2014 11:38 |
За 9 месяцаў Пантыфікату Папы Францішка публічныя мерапрыемствы з яго ўдзелам наведала больш за 6 мільёнаў чалавек. Аб гэтым паведаміла 2 студзеня Прэфектура Папскага Дому.
Паводле статыстыкі, за перыяд з сакавіка па снежань у літургічных цэлебрацыях з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 2,2 млн чалавек. Яшчэ каля 1,6 млн вернікаў наведалі агульныя аўдыенцыі па серадах. Самымі масавымі падзеямі былі сустрэчы на малітве “Анёл Панскі” і “Regina Coeli”, у іх прынялі ўдзел амаль 2,7 млн чалавек.
Самая вялікая колькасць удзельнікаў агульных аўдыенцый адзначалася ў маі – каля 340 тысяч вернікаў. Сустрэчы на “Анёл Панскі” былі самымі масавымі ў снежні – у перыяд падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння. Іх наведала каля 650 тысяч пілігрымаў.
Акрамя гэтага, Пантыфік сустрэўся з больш чым 3 мільёнамі вернікаў падчас Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра і сотнямі тысяч жыхароў італьянскіх гарадоў, якія наведваў у мінулым годзе. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|