Папа плануе наведаць Святую Зямлю 24-26 мая | Друк |
Святы Айцец
05.01.2014 15:30

Пасля малітвы “Анёл Панскі” 5 студзеня на плошчы св. Пятра Папа Францішак сказаў, што жадае паведаміць вернікам пра сваё апостальскае падарожжа на Святую Зямлю, якое намерваецца здзейсніць 24-26 мая. Яго галоўнай мэтай, адзначыў Пантыфік, будзе ўзгаданне гістарычнай сустрэчы Папы Паўла VI і Патрыярха Канстанцінопальскага Афінагора 50 гадоў таму, 5 студзеня 1964 г.

Святы Айцец паведаміў, што падчас паездкі наведае сталіцу Іарданіі Аман, а таксама Бэтлеем і Ерузалем.

Пры Гробе Пана ў Ерузалеме адбудзецца экуменічная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў усіх прысутных там хрысціянскіх канфесій.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by