|
Святы Айцец запросіць на абед сірыйскіх бежанцаў |
| Друк | |
|
Святы Айцец
|
|
07.01.2014 17:24 |
|
Падчас візіту ў Святую Зямлю ў маі Папа Францішак сустрэнецца з сірыйскімі бежанцамі. У сталіцы Іарданіі Амане запланаваны супольны абед Пантыфіка з імі, паведаміў дапаможны біскуп Ерузалемскага Патрыярхату для католікаў лацінскага абраду Уільям Шамалі.
Акрамя гэтага, у Ерузалеме Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам і прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху і з законнікамі і семінарыстамі ў Гетсіманскім садзе.
У Бэтлееме Пантыфік запросіць на абед некалькі сем’яў і ўзначаліць Імшу. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|