Папа паабяцаў падтрымаць ініцыятывы, якія маюць на мэце дапамогу інвалідам |
| Друк | |
Святы Айцец
|
11.01.2014 18:11 |
11 студзеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Ілеану Аржэнцін, вядомую барацьбой за правы інвалідаў. Дэпутат італьянскага парламента сама належыць да асоб з абмежаванымі магчымасцямі і перасоўваецца на інваліднай калясцы.
Раней Арджэнцін даслала Святому Айцу ліст, просячы пасадзейнічаць у вырашэнні розных праблем, звязаных з інвалідамі і іх сітуацыяй. Гэта стала падставай для запрашэння актывісткі Пантыфікам.
Галоўнай тэмай размовы стала неабходнасць падтрымкі, якая павінна быць прадстаўлена, у прыватнасці, бацькам людзей з цяжкімі формамі інваліднасці, якія жывуць з глыбокай заклапочанасцю ў сувязі з перспектывай, якая чакае дзяцей пасля іх смерці. Ілеана Аржэнцін і Папа Францішак гаварылі таксама на іншыя тэмы, такія, як ліквідацыя архітэктурных бар’ераў у грамадскіх і касцёльных будынках.
Пантыфік выказаў вялікую ўвагу і цікавасць да ўсяго, што было сказана італьянскай актывісткай, і запэўніў у сваёй падтрымцы ініцыятыў, якія маюць на мэце дапамогу інвалідам і інфармаванне грамадства аб праблемах, звязаных з інваліднасцю. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|