Святы Айцец удзяліў сакрамэнт хросту 32 немаўлятам | Друк |
Святы Айцец
12.01.2014 17:47

12 студзеня ў Сікстынскай капэле Папа Францішак удзяліў сакрамэнт хросту 32 немаўлятам. Паводле традыцыі, уведзенай Янам Паўлам II, у свята Хросту Пана Папа хрысціць у асноўным дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў.

Святы Айцец падкрэсліў, што самым значным, што могуць перадаць бацькі і хросныя дзецям, з’яўляецца вера. “Гэта самая прыгожая спадчына, якую вы пакідаеце ім! - сказаў Пантыфік. - Хрост – гэта сакрамэнт, які ўмацоўвае нашу ўласную веру і ўключае нас у жыццё Хрыста і Яго Касцёла”.

Пантыфік нагадаў, што бацькі і хросныя абавязаны пераказаць веру сваім дзецям. “Ідзіце дадому, заўсёды памятаючы, што вы закліканы перадаваць веру”, - сказаў Папа бацькам.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by