Падчас візіту ў рымскую парафію Папа сустрэнецца з сем’ямі, бежанцамі і бяздомнымі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
16.01.2014 13:40 |
19 студзеня Папа Францішак наведае рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У межах візіту Пантыфік паспавядае вернікаў, сустрэнецца з сем’ямі і сужэнскімі парамі, а таксама з бежанцамі і бяздомнымі, пра якіх клапоціцца парафіяльная моладзь.
Кульмінацыяй візіту стане Эўхарыстыя, якую ўзначаліць Святы Айцец.
Ппробашч парафіі кс. Валерыё Барэзі распавёў, што некалькі месяцаў таму парафіяне напісалі ліст Святому Айцу, у якім расказалі пра сваю дзейнасць на карысць бяздомных і бежанцаў. Яны запрасілі Пантыфіка наведаць іх, і ён пагадзіўся.
Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса знаходзіцца недалёка ад цэнтральнага чыгуначнага вакзала “Тэрміні”, таму побач заўсёды шмат людзей, патрабуючых дапамогі, вымушаных спаць на вуліцы. Па пятніцах маладыя вернікі разносяць ім ежу і цёплыя рэчы, а па чацвяргах пры парафіі ладзяцца вечары, падчас якіх вернікі і бяздомныя разам гуляюць у шашкі, чытаюць Евангелле і супольна вячэраюць. Парафія супрацоўнічае з езуіцкім цэнтрам дапамогі мігрантам і бежанцам “Astalli”, які Папа Францішак наведаў 10 верасня 2013 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|