Папа Францішак сустрэнецца з Прэзідэнтам ЗША | Друк |
Святы Айцец
21.01.2014 17:06

27 сакавіка Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Гэта будзе іх першая сустрэча.

Аб гэтым было абвешчана ў хуткім часе пасля візіту ў Ватыкан Дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, які 14 студзеня сустракаўся з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці арцыбіскупам Пьетро Паралінам.

На Імшы на пачатак Пятровага служэння Папы Францішка Злучаныя Штаты Амерыкі прадстаўляў віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by