Святы Айцец на заканчэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян: маліцца, каб Езус дапамог быць злучанымі сілай любові | Друк |
Святы Айцец
25.01.2014 22:25

Падзелы сярод хрысціян нельга лічыць нечым натуральным, непазбежным для супольнага жыцця, адзначыў Папа Францішак вечарам 25 студзеня падчас малітвы Нешпараў у рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі. Экуменічнае набажэнства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, было прымеркавана да заканчэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

Звяртаючыся да сабраных Пантыфік нагадаў, што імя Езуса не можа выкарыстоўвацца для падзелаў, для апраўдання аддзялення ад братоў. Святы Айцец адзначыў, што экуменічнае служэнне стала адным з асноўных для Біскупа Рыма дзякуючы яго папярэднікам, у першую чаргу Паўлу VI, Яну ХХІІІ і Яну Паўлу ІІ.

Папа заклікаў маліцца, каб Езус дапамог хрысціянам перамагчы існуючыя падзелы і эгаізм і быць злучанымі сілай любові, якую Святы Дух вылівае ў сэрцы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by