Папа Францішак выказаў блізкасць да Украіны |
| Друк | |
Святы Айцец
|
26.01.2014 16:11 |
“Я блізка Украіны і малюся за тых, хто страціў жыццё ў гэтыя дні, і за іх сем’і”, - запэўніў Папа Францішак украінскіх вернікаў і пілігрымаў, якія прысутнічалі 26 студзеня на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Пантыфік выказаў спадзяванне, што “дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю”.
Святы Айцец пажадаў, каб ва Украіне не дайшло больш да гвалтоўных дзеянняў, але каб у сэрцы кожнага перамог дух супакою і пошуку сумеснага дабра. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|