Папа Францішак перадасць бяздомным жыхарам Рыма салодкі падарунак | Друк |
Святы Айцец
06.02.2014 12:32

Падчас агульнай аўдыенцыі 5 лютага кандытарскі канцэрн падарыў Папу Францішку шакаладную фігуру Пантыфіка, вырабленую ў натуральную велічыню. Акрамя гэтага, старшыня кандытарскага аб’яднання ўручыў Папу 1,5 тоны шакаладу.

Як паведамляе Интерфакс са спасылкай на «L’osservatore Romano», Пантыфік збіраецца перадаць шакалад бяздомным жыхарам Рыма.

Акрамя гэтага, Папа Францішак перадаў для продажу на аўкцыёне матацыкл «Харлей Дэвідсан», які быў падораны яму ў чэрвені 2013 г. Матацыкл будзе прададзены 6 лютага на аўкцыёне ў Парыжы ў дабрачынных мэтах: яго продаж прынясе каля 16-20 тысяч долараў, гэтыя сродкі накіруюць аддзяленню дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” у Рыме, якое ўтрымлівае бясплатную сталовую і прытулак для бяздомных.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by