Святы Айцец заклікаў да міру ва Украіне | Друк |
Святы Айцец
19.02.2014 13:19

Папа Францішак заклікаў да мірнага заканчэння канфлікту ва Украіне. “З глыбокай занепакоенасцю я сачу за тым, што адбываецца ў гэтыя дні ў Кіеве”, - прызнаўся Святы Айцец 19 лютага на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.

“Я запэўніваю ў маёй блізкасці да ўкраінскага народа і малюся за ахвяр насілля, членаў іх сем’яў і параненых. Заклікаю ўсе бакі спыніць любыя акты насілля і шукаць згоды і міру ў краіне”, - сказаў Пантыфік.

Рэакцыя Святога Айца паследавала за інфармацыяй аб шматлікіх смяротных ахвярах супрацьстаяння ў Кіеве. Гэта не першы за апошнія тыдні заклік Папы да мірнага вырашэння палітычнага крызісу і канфлікту ва Украіне.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by