На 2016 г. запланаваны візіт Папы Францішка ў Аргенціну |
| Друк | |
Святы Айцец
|
19.02.2014 14:07 |
Аргенцінскія ўлады афіцыйна пацвердзілі паведамленні мясцовых СМІ аб запланаваным візіце Папы Францішка ў яго родную краіну ў 2016 г. Пасол Аргенціны пры Святым Пасадзе Хуан Пабла Каф’ера сказаў 18 лютага ў інтэрв’ю радыёстанцыі “Del Plata”, што “на 2016 г. прадугледжаны візіт Папы ў Аргенціну”.
У горадзе Тукуман Святы Айцец жадае прыняць удзел у Эўхарыстычным кангрэсе. Яшчэ адной падставай для візіту будзе святкаванне 200-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Аргенціны.
У першы год свайго Пантыфікату Папа Францішак здзейсніў адзін візіт за мяжу – на Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра ў ліпені 2013 г. У бягучым годзе Пантыфік у канцы мая наведае Святую Зямлю, а ў канцы лета - Карэю. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|