Папа Францішак звярнуўся з заклікам у сувязі з сітуацыяй ва Украіне |
| Друк | |
Святы Айцец
|
02.03.2014 15:39 |
Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, палітыкаў і міжнароднай супольнасці ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ва Украіне. Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 2 сакавіка Пантыфік заклікаў працягваць “маліцца за Украіну, якая перажывае далікатную сітуацыю”.
“У той жа час заклікаю ўсе кампаненты краіны прыкладаць намаганні для пераадолення непаразуменняў і будавання разам будучыні дзяржавы”, - сказаў Святы Айцец.
Папа звярнуўся таксама да міжнароднай супольнасці са “шчырым заклікам падтрымаць усе ініцыятывы на карысць дыялога і згоды”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|