Папа Францішак прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях |
| Друк | |
Святы Айцец
|
07.03.2014 14:16 |
Папа Францішак прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях, якія працягнуцца да 14 сакавіка. Між іншым, Пантыфік адправіцца на рэкалекцыі на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі.
Святы Айцец вырашыў правесці час духоўных практыкаванняў па-за мурамі Ватыкана – у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, недалека ад летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Яго папярэднікі для перамяшчэння на такія дыстанцыі звычайна карысталіся верталётам.
Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме “ачышчэння сэрца”, правядзе іх кс. Анджэло Дэ Данаціс, пробашч рымскай парафіі св. Марка Евангеліста. У праграме духоўных практыкаванняў прадугледжаны малітва, медытацыі і разважанні, а таксама штодзённая Эўхарыстыя. Папа і іншыя супрацоўнікі Рымскай Курыі пакінуць Ватыкан вечарам 9 сакавіка. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|