Пачаліся велікапосныя рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў Рымскай Курыі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
10.03.2014 14:17 |
9 сакавіка Папа Францішак накіраваўся ў мястэчка Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, каб прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях. Разам са Святым Айцом Ватыкан пакінулі каля 80 іерархаў і супрацоўнікаў Рымскай Курыі.
Рэкалекцыі працягнуцца да 14 сакавіка, яны прысвечаны “ачышчэнню сэрца”. Праводзіць духоўныя практыкаванні кс. Анджэло Данаціс, пробашч рымскай парафіі Св. Марка Евангеліста.
Удзельнікі адправіліся ў Арыча на двух аўтобусах. З Пантыфікам развіталася і пажадала плённага часу духоўных практыкаванняў невялікая група вернікаў.
Адзін з удзельнікаў рэкалекцый біскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et pax”, расказаў у інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу “Tgcom 24”, што супольнае падарожжа cа Святым Айцом дазволіла сабраным адчуць сябе адзінай хрысціянскай сям’ёй, людзьмі, якія працуюць дзеля адной справы: служэння чалавецтву і Касцёлу. Іерарх паведаміў таксама, што ўсе ўдзельнікі духоўных практыкаванняў павінны будуць заплаціць за пражыванне ў рэкалекцыйным цэнтры, як робяць іншыя пілігрымы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|