Святы Айцец заснаваў Папскую камісію па абароне непаўналетніх | | Друк | |
Святы Айцец |
22.03.2014 19:08 |
Катрын Банэ з Францыі – кансультант у дзіцячай і падлеткавай псіхіятрыі; Мэры Колінз з Ірландыі з’яўляецца заснавальніцай фонду, які займаецца абаронай дзяцей ад сексуальнага насілля і прафілактыкай залежнасці ад інтэрнэту і мабільных тэхналогій; Шэйла Холінз са Злучаных Штатаў – спецыяліст у галіне псіхічнага здароўя; Клаўдыё Папале з Італіі з’яўляецца афіцыялам дысцыплінарнай секцыі Кангрэгацыі Веравучэння; Ганна Сухоцка з Польшчы – спецыяліст па канстытуцыйным праве; кардынал Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Бостана, вядомы сваімі намаганнямі па абароне непаўналетніх; айцец Мігель Умберта Яньес, езуіт – выкладчык маральнай тэалогіі ў Грыгарыянскім універсітэце; айцец Ханс Цольнэр, езуіт, з’яўляецца супрацоўнікам “Цэнтра па абароне дзяцей” у тым жа ўніверсітэце. (AG) |