Папа заклікаў да спынення насілля ў Паўднёвым Судане | | Друк | |
Святы Айцец |
24.03.2014 13:29 |
“Без міру не можа быць развіцця”, напісаў Пантыфік і нагадаў, што ваенны канфлікт, які захлынуў Паўднёвы Судан, ужо прынёс шматлікія чалавечыя ахвяры, беднасць і голад. “Мы не можам заставацца абыякавымі перад абліччам гэтай рэальнасці”, - падкрэсліў Святы Айцец, звярнуўшыся да міжнароднай супольнасці з просьбай дапамагчы ў вырашэнні канфлікта, а да ўладаў краіны - з заклікам паважаць “законныя маральныя, этычныя і сацыяльныя памкненні грамадзян”. Паводле Папы Францішка, неабходна “спрыяць культуры сустрэчы”, якая прадугледжвае адмаўленне ад эгаізму і здольнасць бачыць у іншым “не ворага, а брата”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |