Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы | Друк |
Святы Айцец
24.03.2014 14:14

Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацыя Закі І Іваса. Іерарх адышоў у вечнасць 21 сакавіка ва ўзросце 80 гадоў у Германіі, дзе праходзіў лячэнне ў адной з клінік. Яго цела было перавезена ў Ліван, а затым у Сірыю, дзе адбудзецца пахаванне.

“Усе хрысціяне страцілі аднаго са сваіх важнейшых духоўных лідараў, адважнага і мудрага ў кіраванні сваім народам у вельмі складаныя часы”, - напісаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што сірыйскі Патрыях спрыяў дыялогу і міру паміж вернікамі розных рэлігій на Блізкім Усходзе, рэгіёне, пазначаным канфліктамі, якія нясуць смерць і разбурэнні. Пантыфік нагадаў, што Ігнацый Зака І прымаў удзел у Другім Ватыканскім Саборы ў якасці назіральніка і зрабіў вялікі ўклад ва ўмацаване адзінства паміж Сірыйскай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам.

Ігнацый Зака І Івас кіраваў Сірыйскай Праваслаўнай Царквой з 1980 г. На сённяшні дзень яна налічвае каля 4 мільёнаў вернікаў, якія пражываюць пераважна ў Сірыі, Ліване і Іраку.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by