Папа пра Яна Паўла ІІ: ён сведчыў дабрыню нават сваім цярпеннем | | Друк | |
Святы Айцец |
02.04.2014 15:08 |
Папа Францішак назваў свайго папярэдніка “нястомным прапаведнікам Божага слова, праўды і дабрыні”. “Ён сведчыў дабрыню нават сваім цярпеннем. Такім было вучэнне яго жыцця, на якое народ Божы адказаў вялікай любоў і павагай. Няхай яго заступніцтва ўмацуе нашу веру, надзею і любоў”, - сказаў Святы Айцец пра Яна Паўла ІІ. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |