Вернікі атрымаюць у дар ад Папы тысячы Евангелляў |
| Друк | |
Святы Айцец
|
04.04.2014 14:15 |
Тысячы Евангелляў будуць раздадзены вернікам у бліжэйшую нядзелю, 6 красавіка, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Гэта дар Папы Францішка, які неаднаразова заахвочваў пастаянна насіць з сабой невялікае Евангелле, каб на працягу дня прачытаць фрагмент Божага слова.
Ініцыятыву рэалізуе Апостальская Элемазінарыя, якая запрасіла для дапамогі 150 валанцёраў, навучэнцаў рымскай семінарыі і сясцёр Маці Тэрэзы.
Кішэнная кніга надрукавана ў Ватыканскай тыпаграфіі і змяшчае чатыры Евангеллі і Дзеі Апосталаў.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|