Папа зробіць велікодны падарунак рымскім зняволеным |
| Друк | |
Святы Айцец
|
15.04.2014 15:40 |
Папа Францішак зробіць велікодны падарунак рымскім зняволеным: яны атрымаюць 1200 “кішэнных” Евангелляў. Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі раздасць частку кніг, якія ўключаюць чатыры Евангеллі і Дзеі апосталаў, 16 красавіка ў рымскай турме “Regina Coeli”.
У месцы зняволення, размешчаным паміж Ватыканам і раёнам Трастэвэрэ, утрымліваюцца каля 1000 асоб. Душпастырскую апеку тут здзяйсняюць два айцы францішкане, пры падтрымцы валанцёраў.
Па ініцыятыве Пантыфіка тысячы “кішэнных” Евангелляў ужо былі раздадзены на плошчы св. Пятра 6 красавіка перад малітвай “Анёл Панскі”.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|