Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Албаніі | | Друк | |
Святы Айцец |
25.04.2014 15:17 |
Падчас сардэчных перамоў бакі адзначылі добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Албаніяй і засяродзіліся на тэмах, якія прадстаўляюць агульны інтарэс. Былі закрануты пытанні адносін паміж касцёльнай і грамадзянскай супольнасцямі, міжрэлігійнага дыялогу і ўкладу Касцёла ў агульнае дабро албанскага грамадства. Увага была звернута на асноўныя рэгіянальныя праблемы і працэсы поўнай інтэграцыі Албаніі ў структуры Еўрапейскага саюза. |