Папа скіраваў запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідараў |
| Друк | |
Святы Айцец
|
25.05.2014 15:11 |
Папа Францішак скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідараў. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам з Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў Пантыфік на заканчэнне Імшы ў Бэтлееме 25 мая.
Папа адзначыў, што кожны, “асабліва тыя, хто знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная пакута”, - дадаў Святы Айцец.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|