Папа Францішак узначаліў Імшу ў месцы Апошняй Вячэры | | Друк | |
Святы Айцец |
27.05.2014 11:52 |
Пантыфік адзначыў падчас Імшы, што ў гэтым месцы нарадзіўся Касцёл і адсюль выйшаў, з падзеленым хлебам у руках, з ранамі Езуса перад вачыма і Духам любові ў сэрцы. Менавіта тут, нагадаў Папа, уваскрослы Хрыстус удыхнуў у вучняў Святога Духа, каб Яго сілай перамянялі аблічча зямлі. Касцёл, па словах Святога Айца, захоўвае памяць пра ўсё, што адбылося тады, а Дух Суцяшыцель нагадвае кожнае слова, кожны жэст і адкрывае іх сэнс. Вячэрнік, як адзначыў Папа, нагадвае пра важнасць служэння, таму што тут Езус абмыў ногі апосталам; пра самаахвяраванне, бо менавіта тут была ўстаноўлена Эўхарыстыя; пра сяброўства, таму што Пан учыніў людзей сваімі сябрамі; пра развітанне з Настаўнікам і абяцанне прабывання сярод Яго сяброў. Адначасова, дадаў Папа, Вячэрнік нагадавае пра подласць і здраду: кожны можа здрадзіць Хрысту сваімі грахамі, высакамернасцю і асуджэннем бліжніх. (AG) |