Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне і ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы | Друк |
Святы Айцец
01.06.2014 17:39

1 чэрвеня пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Папа Францішак пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ва Украіне і ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы матчынаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Міру.

“З засмучаным сэрцам я малюся за ахвяраў напружанняў, якія надалей працягваюцца ў некаторых рэгіёнах Украіны, а таксама ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. Я аднаўляю мой рашучы заклік да ўсіх бакоў, якія прымаюць у іх удзел, каб пераадолелі непаразуменні і цярпліва імкнуліся да дыялогу і прымірэння”, - сказаў Пантыфік.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by