Пантыфік наведае клініку «Джэмэллі» | Друк |
Святы Айцец
04.06.2014 17:44
27 чэрвеня, ва ўрачыстаць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Папа Францішак наведае рымскую клініку «Джэмэллі», якая належыць да медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Святога Cэрца. Хоць пра жаданне Пантыфіка наведаць гэту ўстанову яшчэ на пачатку мая 2014 г. паведаміў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін у пасланні, прымеркаваным да Дня Каталіцкага ўніверсітэта, дата гэтага візіту была вызначана зусім нядаўна.

Сёлета клініка «Джэмэллі» адзначае 50 гадоў з моманту свайго заснавання.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by