Святы Айцец падкрэсліў важнасць салідарнасці Касцёла з цыганамі | | Друк | |
Святы Айцец |
05.06.2014 16:24 |
Папа падкрэсліў, што цыганскі народ пакліканы рабіць свой унёсак у супольнае дабро грамадства, і гэта будзе магчымым пры існаванні пачуцця ўзаемнай адказнасці і адэкватнай дапамозе. Сярод прычын, якія правакуюць у сучасных грамадствах беднасць адной з частак насельніцтва, на думку Святога Айца, можна вылучыць недахоп у адукацыйных структурах, неабходных для культурнага і прафесійнага выхавання, цяжкасці з доступам да медыцынскай дапамогі, дыскрымінацыю на рынку працы і адсутнасць годнага жылля. Самыя слабыя групы грамадства, да якіх належаць і цыгане, лёгка становяцца ахвярамі новых форм рабства, асабліва, калі ім не хапае дапамогі ў інтэграцыі і ўдзеле ў грамадскім жыцці. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|