Святы Айцец нагадвае святарам памятаць пра сваю першую любоў - Хрыста | | Друк | |
Святы Айцец |
08.06.2014 11:57 |
Душпастыры ніколі не могуць забыцца пра Хрыста, сваю першую любоў, і заўсёды павінны ісці за Ім, сказаў падчас ранішняй св. Імшы 6 чэрвеня Папа Францішак. Ён адзначыў, што часта святар павінен задаваць сабе пытанне аб тым, ці любіць Хрыста, як у першы дзень свайго паклікання. Часам праца, праблемы могуць адцягнуць яго ўвагу ў другі бок, прывесці да таго, што ён забудзецца аб сваёй першай любові, звярнуў увагу Пантыфік. Папа падкрэсліў, што першай задачай святара з’яўляецца душпастырская дзейнасць. Яна мае прыярытэт над інтэлектуальнай працай, паколькі ёсць розніца паміж быццём пастырам і чалавекам, які працуе ў пазаўрадавай арганізацыі. Пастыр павінен аддаць сваё жыццё за авечак. У гэтым служэнні няма ні славы, ні велічы. І нават сваё жыццё святар часта заканчвае прыніжаным, прыкаваным да ложка, залежным ад іншых. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|