Папа сустрэнецца з рымскімі беднякамі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі | Друк |
Святы Айцец
10.06.2014 14:50

У бліжэйшую нядзелю, 15 чэрвеня, Папа Францішак сустрэнецца з беднякамі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі Вечнага горада. Яны збяруцца ў базыліцы Маці Божай на Трастэвэрэ.

Пра гэта паведаміў Андрэа Рыкардзі, заснавальнік супольнасці св. Эгідзія, якая апякуецца гэтымі асобамі, адзначыўшы, што гэта будзе візіт сяброўства, малітвы і надзеі. Магчыма, што Папа таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам супольнасці. Двойчы яе сядзібу наведаў св. Ян Павел II – у 1980 г. і 1993 г., а таксама Бэнэдыкт XVI – у 2009 г.

Супольнасць св. Эгідзія існуе з 1968 г. У рымскім раёне Трастэвэрэ яна вядзе дабрачынную дзейнасць.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by