Святы Айцец: «Калі Пан жадае даверыць нам місію — Ён рыхтуе нас да гэтага» |
| Друк | |
Святы Айцец
|
13.06.2014 13:44 |
Калі Пан жадае даверыць нам якую-небудзь місію — Ён рыхтуе нас да яе добрага выканання, перакананы Папа Францішак. У сваю чаргу, наш адказ на заклік Бога павінен грунтавацца на малітве і даверы. З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да ўдзельнікаў ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 13 чэрвеня.
У цэнтры яго гаміліі было біблійнае апавяданне пра прарока Іллю, якому Бог даверыў місію — намасціць новага караля Ізраэля, які павінен быў стаць прарокам замест яго самаго. Перад гэтым Бог пачаў рыхтаваць Іллю, умацоўваючы ў ім дар праніклівасці. Рыхтаваў яго сэрца і душу праз паслухмянасць, выпрабаванні, настойлівасць. Пан заклікаў прарока выйсці з пячоры і стаць перад Яго абліччам. Пасля гэтага пачаў спасылаць на яго вялікі і моцны вецер, землятрус і агонь. Прарок здолеў убачыць, што Бог быў не ў іх, а «у шуме ціхага ветру». Умацаваўшы ў прароку дар праніклівасці, Бог даверыў яму заданне.
«Калі Пан жадае даверыць нам місію, працу — ён нас рыхтуе да гэтага. Рыхтуе выконваць яе добра, як рыхтаваў Іллю. Важна не тое, што ён сустрэў Пана: не, з гэтым усё ў парадку. Тут важны ўвесь шлях да місіі, якую Пан нам давярае. У гэтым адрозненне паміж апостальскай місіяй, якую Пан дае і (...) чалавечым, годным, добрым заданнем. Калі Пан нам давярае місію, заўсёды уводзіць у працэс — працэс ачышчэння, праніклівасці, паслухмянасці, малітвы», — сказаў Папа.
У такой сітуацыі, на думку Святога Айца, важна захоўваць вернасць Пану, дазволіць Яму весці сябе. Францішак заклікаў прасіць Бога аб ласцы адкрытасці на штодзённую падрыхтоўку да сведчання аб збаўленні прынесеным Хрыстом.
|