Папа зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў | Друк |
Святы Айцец
13.06.2014 16:38

12 чэрвеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак зацвердзіў восем беатыфікацыйных дэкрэтаў. Сярод іх - прызнанне цудаў праз заступніцтва французскага святара Людавіка Эдуарда Сестака, заснавальніка Інстытута дачок Марыі, і італьянскай законніцы Ірэн Стэфані з Інстытута сясцёр місіянерак Маці Божай Суцяшэння.

Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў італьянскага дыяцэзіяльнага святара кс. Луіджы Саварэ, італьянскага законніка і сузаснавальніка Кангрэгацыі св. Юзафа а. Эўджэніо Рэффа, італьянскай законніцы Марыі Джузэпы Скандолы з Кангрэгацыі сясцёр місіянерак пабожных маці Афрыкі, англійскай законніцы Магдалены ад Святога Сэрца, заснавальніцы манаскай кангрэгацыі Сясцёр служабнічак Маці Божай і свецкага верніка з італьянскай Мадэны Убэртo Моры.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by